Як у Еўропе: Калядны кірмаш у Мінску пачынае сваю працу ФОТЫ 

На Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту пачалі ўпрыгожваць гандлёвыя кропкі да Каляднага кірмашу. Сам кірмаш распачнецца ад 12 снежня і працягнецца да 10 студзеня 2015 года. 

11.12.2014 / 16:25

У гандлёвых кропках, якія па-еўрапейску стылізаваныя пад драўляныя дамкі, можна будзе набыць не толькі сувенірную прадукцыю, але і гарачыя стравы і напоі нацыянальнай кухні. Сярод удзельнікаў Каляднага кірмашу прадпрыемствы грамадскага харчавання з Беларусі і вытворцы з краін СНД і краін Балтыі. Гандлёвыя шэрагі на Кастрычніцкай плошчы будуць працаваць і ў навагоднюю ноч.

Фота Сяргея Гудзіліна