Сурыкаў: Тэма забароны паставак беларускай прадукцыі ў Расію можа быць закрыта цягам 10 дзён

10.12.2014 / 22:15

Тэма забароны паставак беларускай прадукцыі ў Расію можа быць закрыта на працягу дзесяці дзён. Пра гэта сёння ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат адзначыў, што наглядныя арганізацыі, урады дзвюх краін знайшлі рашэнне. У Беларусь ужо прыбыла вялікая дэлегацыя Рассаннагляду. Ідзе праверка прадпрыемстваў «на прадмет ліквідацыі усялякіх чутак, здагадак і забарон», сказаў Аляксандр Сурыкаў. «Думаю, што пры разумным падыходзе на працягу дзён дзесяці гэтая тэма закрыецца», — адзначыў ён.

Сёння ў Маскве адбылося пасяджэнне Савета ЕЭК. Яго вынікі дазваляюць разлічваць, што ўжо з 11 снежня частка беларускіх прадпрыемстваў адновіць пастаўкі прадукцыі ў Расію.