Швецыя афіцыйна пацвердзіла пранікненне ў яе воды замежнай субмарыны

14.11.2014 / 15:34

thelocal.se

Прэм'ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвэн заявіў, што ва ўладаў ёсць «дакладныя доказы» нелегальнага пранікнення невялікай падводнай лодкі ў шведскія тэрытарыяльныя вады ў кастрычніку.

Па словах Лёвена, уладам пакуль невядома, каму належала субмарына, аднак яе пранікненне ў краіну «зусім недапушчальна».

Гэтыя звесткі пацвердзіў і вярхоўны галоўнакамандуючы Швецыі Сверкер Ёрансан.

Аперацыя па выяўленні замежнай падводнай актыўнасці ў акваторыі Стакгольмскага архіпелага прайшла 17—24 кастрычніка і не дала вынікаў.

Некаторыя СМІ сцвярджалі, што аб'ектам пошукавай аперацыі магла быць расійская падлодка.