Гісторыя БНР: лекцыя Дароты Міхалюк «Чатыры ўрады БНР у 1918—1920» ВІДЭА

13.11.2014 / 14:23

«Адказы на гэтыя і іншыя пытанні - у запісе лекцыі Дароты Міхалюк, якая прайшла 13 лістапада ў Галерэі «Ў»

Ці маглі ўрады БНР разлічваць на міжнароднае прызнанне і падтрымку суседніх краін? Якія захады рабіліся, каб здабыць прызнанне міжнароднай супольнасці de facto і de jure? Якія краіны і ў якой форме аказалі падтрымку БНР? Ці былі ў БНР шанцы рэалізавацца як самастойнай дзяржаве ў тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыі? Якую палітыку праводзіў кожны з чатырох урадаў БНР і якія поспехі і паразы мелі месца ў іх дзейнасці? Якую ролю адыгралі разрозненасць і ўнутраныя канфлікты ў нацыянальным беларускім руху?

***

Дарота Міхалюк — доктар габілітаваны Універсітэта Каперніка ў Торуні (Польшча), рэдактар часопіса «Białoruskie Zeszyty Historyczne», аўтар кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Настасся Храловіч