У мінскай падземцы затрымалі ўкуранага падлетка

12.11.2014 / 15:18

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, увагу міліцыянтаў на станцыі Каменная горка прыцягнуў хлопец, які няўпэўнена ішоў і хістаўся. Падчас надгляду ў яго знайшлі трубку з фольгі з нагарам. 17-гадовы падлетак прызнаўся, што ў яго пры сабе ёсць спайс.

А свой дзіўны стан патлумачыў тым, што не выспаўся.

КМ