У Вільні дзецям рэкамендавалі не выходзіць на вуліцу: смог

11.11.2014 / 14:45

Віленскія спецыялісты ў галіне аховы здароўя сцвярджаюць, што ў сталіцы Літвы з-за моцнага забруджвання паветра дзяцей не варта выводзіць на вуліцу.

Такія рэкамендацыі практычна штодня з канца кастрычніка даюць дзіцячым садкам.

«Гэта насамрэч можа выклікаць розныя праблемы са здароўем — можа адчувацца раздражненне ў верхніх дыхальных шляхах, пяршыць у носе і горле, з'явіцца кашаль, цяжкае дыханне. Асабліва небяспечна знаходзіцца на вуліцы дзецям і дарослым, якія пакутуюць на хранічныя захворванні дыхальных шляхоў або сістэмы кровазвароту, магчыма пагаршэнне стану — да прыкладу, прыступы астмы або парушэнне сардэчнай дзейнасці», — сказала BNS прадстаўнік бюро грамадскага здароўя пры Віленскай мэрыі Давіле Якубавічутэ.