Славакі прэзентавалі сапраўдны лятаючы аўтамабіль ВІДЭА

31.10.2014 / 14:27

На фестывалі інавацый Pioneers Festival у Вене публіцы паказалі сапраўдны лятаючы аўтамабіль.

Распрацоўшчыкі з кампаніі Aeromobil забяспечылі яго магчымасцю перасоўвацца як па зямлі, так і па паветры.

Аўтамабіль развівае хуткасць да 160 км/г на зямлі і 200 км/г у небе. Адной з асаблівасцяў аэрамабіля з'яўляецца тое, што ён здольны перасоўвацца па непадрыхтаванай мясцовасці. Для ўзлёту яму дастаткова толькі 50 метраў адкрытай прасторы — і гэта неабавязкова павінна быць паласа аэрапорта або шашы, досыць і больш-менш роўнай глебы.

Стваральнікі аэрамабіля дырэктар кампаніі Юры Вацулік і Штэфан Кляйн (які працаваў раней з BMW і Audi) спадзяюцца, што іх мадэль глабальна зменіць разуменне асабістага транспарту.