Магілёвец фатаграфаваў аголеных дзяцей i выкладваў здымкі ў інтэрнэце

30.10.2014 / 16:50

Магілёвец фатаграфаваў аголеных дзяцей i выкладваў іх фота ў інтэрнэце, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Жыхар Магілёва з 2013 года завабліваў да сябе рознымі спосабамі малалетніх дзяцей, прымушаў іх фатаграфавацца аголенымі і размяшчаў фота на розных інтэрнэт-сайтах. У дачыненні да мужчыны была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Прымус да дзеянняў сэксуальнага характару, здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетніх». Усе доказы, якія пацвярджаюць удзел у злачынстве, падазраваны паспеў выдаліць з камп'ютара. Падчас ператрусу супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў яго цвёрды дыск, які ў ходзе расследавання крымінальнай справы быў прадстаўлены на даследаванне.

Дзякуючы якасна праведзенай камп'ютэрна-тэхнічнай экспертызе цвёрдага дыска файлы, якія змяшчаюць выявы аголеных дзяцей, былі адноўленыя. Заключэнне эксперта ляжа ў аснову абвінавачвання. Следства па справе працягваецца. Падазраванаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.