Як знішчаецца архітэктурная спадчына Барысава ФОТАФАКТ

29.10.2014 / 14:53

У мінулую суботу на вуліцы Дзяржынскага ў Старым горадзе Барысава можна было назіраць непрывабную карціну: рабочыя-будаўнікі збівалі цагляны гзымс на фасадзе аднога са старых будынкаў канца XIX стагоддзя.

Ніякага практычнага сэнсу ад знішчэння гэтага дэкаратыўнага элементу не было.