БАТЭ ў гасцях разграміў салігорскі «Шахцёр»

16.10.2014 / 20:58

fcbate.by

У перанесеным з выходных на сёння матчы 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ разграміў у гасцях салігорскі «Шахцёр» з лікам 4:1 (першы тайм — 3:1).

Хет-трыкам вызначыўся Аляксандр Карніцкі.

Нагадаем, што ў наступны аўторак, 21 кастрычніка, БАТЭ згуляе ў матчы Лігі чэмпіёнаў з данецкім «Шахцёрам».

БАТЭ — 60 (27 гульняў), Дынама Мінск — 54 (26), Шахцёр — 44 (27), Нафтан — 41 (26), Тарпеда-БелАЗ— 36 (26), Гомель — 32 (26).

nn.by