Найхаладней сёння ноччу было ў мінскім аэрапорце

24.09.2014 / 09:49

Сённяшняй ноччу найхаладней было ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе Twitter Белгідрамета.

Там было ўсяго +1, у самім Мінску а 6-й раніцы — +2,4 градуса, а ў 08:20 тэмпература нават крыху знізілася — +2,38.

Белгідрамет адзначае, што чакалася, што найхаладней ноччу будзе на захадзе краіны, атрымалася, што ў цэнтры.

Сёння ў Мінску чакаецца +8—10.

Панаванне халоднага надвор'я працягнецца некалькі дзён, а на выходных крыху пацяплее.