Чэ Гевара над Лошыцай: у Мінску праходзіць І адкрыты чэмпіянат Беларусі па паветраплаванні ФОТАРЭПАРТАЖ

12.09.2014 / 21:36

Сёння ў Мінску пачаўся І адкрыты чэмпіянат Беларусі па паветраплаванні. 

Падзея арганізаваная Беларускай федэрацыяй авіяцыйнага спорту разам з кампаніямі «А-100» і «Аэратур-балунс». 

Чэмпіянат сабраў 22 экіпажы з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Францыі. 

Першы старт адбыўся сёння ўвечары ў парку Курасоўшчына. Удзельнікі будуць выконваць розныя заданні, напрыклад, максімальна дакладна паўтарыць траекторыю вядучага шара ці схапіць маркер, умацаваны на пэўнай вышыні. 

І адкрыты чэмпіянат Беларусі па паветраплаванні працягнецца 2 дні і скончыцца ў нядзелю 14 верасня. Пры лётным надвор'і старты будуць адбывацца з парка Курасоўшчына а 7-й уранку і а 18-й вечара. 

Дзеці выстраіліся ў чаргу, каб пасядзець у верталёце. 

Брыфінг для пілотаў. Паветраплавальнікам дазволілі лётаць над Мінскам, але вышыню абмежавалі да 1000 метраў праз блізкае знаходжанне двух аэрапортаў.

Афіцыйная карта чэмпіяната. Забароненыя зоны абведзеныя чырвоным маркерам. Спартоўцам нельга лётаць над цэнтрам горада, Драздамі, вёскай Навасёлкі ля Астрашыцкага Гарадка і зонай на ўсходзе ад Гатава. 

Удзельніца чэмпіяната на брыфінгу. 

Ахвотных каталі на верталёце кампаніі «А-100». 7-хвілінны палёт над Мінскам будзе каштаваць кожнаму пасажыру 300 тысячаў рублёў. 

Удзельнік цягне мех з абалонкай паветранага шара. 

Экіпаж умацоўвае гарэлку на кош. 

Запаленая гарэлка. 

Спачатку абалонку шара распраўляюць з дапамогай магутнага вентылятара. 

Удзельніца чэмпіянату з балонам звадкаванага газу. 

Абалонку пачынаюць напаўняць гарачым паветрам. 

Член украінскага экіпажу ўтрымлівае шар, пакуль яго рыхтуюць да палёту. 

Падрыхтоўка абалонкі. 

Міліцыянты з цікаўнасцю назіраюць за шарам з вялізарнай выявай Чэ Гевары. 

Стартуюць першыя экіпажы. 

Адрыў!

Шары пралятаюць над гарналыжным комплексам «Сонечная даліна». 

Вецер пацягнуў шары на захад. 

Кірыла Хілько