Украіна забараніла ўезд для 35 журналістаў з Расіі

12.09.2014 / 17:09

СБУ забараніла ўезд ва Украіну для 35 журналістаў з Расіі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

Пра гэта паведаміў старшыня Нацсавета па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання Юрый Арцёменка.

Паводле яго слоў, гэтыя прадстаўнікі СМІ маюць дачыненне да медыя РФ.

«Ім забаронены ўезд да трох гадоў у залежнасці ад прозвішчаў, а па некаторых прозвішчах забаронены ўезд да пяці гадоў», — заявіў Юрый Арцёменка. Пры гэтым чыноўнік не назваў канкрэтных прозвішчаў, якія ўвайшлі ў спіс, адзначыўшы, што гэта кампетэнцыя СБУ.