Немаўлятка, глухое ад нараджэння, чуе першыя гукі — рэакцыя

11.09.2014 / 12:13

Гэтае немаўля нарадзілася глухім. Хлопчык не ведаў такіх знаёмых для іншых дзяцей гукаў, як голас мамы, смех дзяцей або брэх сабакі. Але дзякуючы слыхавому апарату немаўля, якому толькі 7 тыдняў, пачало чуць і ператварылася з заплаканага хлопчыка ва ўсмешлівага, зацікаўленага навакольным светам. Яго рэакцыя на галасы людзей выклікае замілаванне.