Юбілей Лепеля: «Пагоня» над горадам і жывы Леў Сапега ФОТАРЭПАРТАЖ

10.09.2014 / 12:17

У нядзелю 7 верасня Лепель святкаваў 575-годдзе.

Над горадам круціўся верталёт з «Пагоняй» — афіцыйным гербам Лепеля.

У горад завітаў сам канцлер ВКЛ Леў Сапега — гэта ён купіў Лепель у XVI ст. і перанёс на сённяшняе месца. Сапега і старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў абмяняліся ветлівымі паклонамі.

«Парад» на Саборнай плошчы адкрылі не танкі, а маладыя мамы.

Пасля былі байкеры з сцягамі. Між дзяржаўным і сцягам БРСМ везлі гарадскую «Пагоню».

Сярод іншых элементаў шоу было адкрыццё вялікай выявы старажытнага Лепеля.

Леў Сапега і помнік яму ж.

Гаворыць гаспадар раёна Барыс Яфрэмаў.

На свяце грала і славутая капэла Алеся Лася.

Кожны сельсавет меў свой «падворак» і там частаваў гасцей.

Не забывалі пра сімвал Лепельшчыны — цмока. Мясцовым людзям было што пра яго расказаць.

Дарэчы, на беразе Лепельскага возера цмоку стаіць помнік.

Лепельскія начальнікі.

Пераможцы конкурсаў атрымаль прызы ад кампаніі «Будзьма». Уручаў іх паэт і журналіст Глеб Лабадзенка.

Якое ж свята без сувеніраў?

Наведаў свята цмока і прадстаўнік мінскай баскетбольнай каманды «Цмокі-Мінск» Аляксандр Куль (на фота справа).

А музыка і мастак Андрусь Такінданг маляваў партрэты ўсім ахвотным.