У РНБА заяўляюць пра спакойную абстаноўку пад Марыупалем

06.09.2014 / 14:45

На гэты момант у Марыупалі захоўваецца спакойная абстаноўка, заявіў прадстаўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Украіны Андрэй Лысенка.

Па словах Лысенкі, напярэдадні, 5 верасня, украінскім вайскоўцам удалося адкінуць праціўніка да Новаазоўска. Ён таксама паведаміў, што ў баях сепаратысты страцілі чатыры танкі, тры БМП і некалькі дзясяткаў байцоў.

Акрамя таго, у РНБА распавялі, што 5 верасня ўкраінская армія спыніла спробу штурму населенага пункта Дэбальцава ў Данецкай вобласці.