Гатэль «Рэнесанс Мінск», які ўчора адкрываў Лукашэнка, недабудаваны ФОТЫ

15.04.2014 / 12:28

Верагодна, на сёмы, восьмы, дзевяты і дзесяты паверхі, кіраўніку дзяржавы экскурсію не рабілі.

На гэтых паверхах яшчэ працуюць будаўнікі. У нумарах ўжо стаіць мэбля, але яшчэ не распакаваная і не растаўленая.

Гэта яшчэ зробяць дзяўчаты-пакаёўкі. На некаторых дзвярах вісяць сцікеры з заўвагамі: да прыкладу, «дрэнна замацаваны ўнітаз».

У фае 9-га паверха поўным ходам ідзе рамонт.

А вось 11-ы паверх, дзе размешчаны прэзідэнцкі люкс, Аляксандру Лукашэнку паказалі.

Нагадаем, 14 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у адкрыцці пабудаванага да чэмпіянату свету па хакеі гатэля «Рэнесанс Мінск». Як мяркуецца, там размесцяцца дэлегацыі шасці краін-удзельніц: хакейныя каманды Канады, Нарвегіі, Славакіі, Даніі, Чэхіі і Швецыі.