У пятніцу — мокры снег, дождж

13.02.2014 / 12:29

14 лютага ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, дажджу.

У начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах, днём месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 2—7 м/c.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём — ад нуля да 5 градусаў цяпла.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.