Футбольныя фанаты Данбаса і Крыма далучыліся да барацьбы супраць Януковіча ВІДЭА

23.01.2014 / 23:31

Адпаведныя заявы зрабілі сёння групы «ультрас» данецкага «Шахцёра», адэскага «Чарнаморца» і сімферопальскай «Таўрыі». А некалькі дзясяткаў фанатаў у Данецку сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, скандуючы «Слава Украіне!» і «Героям слава!» Вось відэа:

Удзел фанатаў у пратэстах — характэрная асаблівасць сёлетніх падзей ва Украіне.

Прычым рух дайшоў і да ўсходніх рэгіёнаў краіны, якія раней былі апірышчам Віктара Януковіча.