Перамовы ў Януковіча трываюць больш за чатыры гадзіны, лідары апазіцыі пакуль не выйшлі

23.01.2014 / 22:48

Віталь Клічко, Арсень Яцанюк і Алег Цягнібок пайшлі ў Адміністрацыю прэзідэнта на Банкавай у 18:30 паводле мінскага часу і пакуль не выйшлі, паведамляе Громадське ТВ.

Апазіцыя раней настойвала на адстаўках прэзідэнта, урада і роспуску парламента.