Януковіч склікае надзвычайнае паседжанне Вярхоўнай Рады

23.01.2014 / 16:41

Аб гэтым Януковіч сказаў падчас сустрэчы са старшынёй Вярхоўнай Рады Уладзімірам Рыбаком.

«Вы ведаеце, што масавыя беспарадкі, якія адбыліся ў апошні час, суправаджаліся гвалтам, кровапраліццём, падпаламі. Гэта значыць, сёння сітуацыя патрабуе неадкладнага ўрэгулявання», — сказаў Януковіч.

У сваю чаргу спікер ВР заявіў, што сёння падпіша распараджэнне на правядзенне пазачарговай сесіі парламента.