Футбол. Беларуская маладзёжка прайграла Арменіі

19.11.2013 / 21:03

У адборачным турніры чэмпіянату Еўропы — 2015 моладзевая зборная Беларусі на сваім полі прайграла Арменіі з лікам 0:1. 

Матч прайшоў у Барысаве.

Францыя — 15 (5 гульняў), Ісландыя — 12 (5), Казахстан — 6 (6), Арменія — 6 (6), Беларусь — 3 (6).

Беларусам засталося правесці два матчы: абодва ў гасцях — 4 сакавіка 2014 г. з Францыяй, 9 верасня — з Арменіяй.