«Размаўляйце на беларускай мове паўсюль, і людзі пойдуць Вашай дарогай»

У Вас такое было?

08.08.2013 / 16:50

Пасьля маіх першых двух-трох словаў па-беларуску50-гадовы мужык, з якім мы селі ў адно купэ, таксама стаў актыўна размаўляць на роднай мове.

Яна працуе!

Размаўляйце на беларускай мове скрозь — калі людзі бачаць, што вы пасьлядоўны чалавек, яны самі ідуць вашай дарогай. Хаця б у размове з вамі.

Бо адчуваюць шчырасьць і натуральнасьць вашых паводзінаў.