Навальны будзе балатавацца ў мэры Масквы ў выпадку датэрміновых выбараў у верасні

03.06.2013 / 23:02

Апазіцыянер Аляксей Навальны будзе балатавацца на пасаду мэра Масквы, у выпадку калі датэрміновыя выбары пройдуць у верасні 2013 года.
Пра гэта ён заявіў шэрагу СМІ. Палітык пацвердзіў, што ў яго «пакуль» ёсць юрыдычная магчымасць зрабіць гэта.

Увечары 3 чэрвеня з некалькіх крыніц, блізкіх да маскоўскай мэрыі стала вядома, што 4 чэрвеня Сяргей Сабянін можа абвясціць пра сваю адстаўку, што прывядзе да прызначэння датэрміновых выбараў 8 верасня 2013 года.