Гідраметэацэнтр: Лета чакаецца цяплейшым, чым звычайна

03.06.2013 / 16:23

Лета сёлета чакаецца цяплейшым, чым звычайна, у сярэднім на 1—2 градусы, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 3 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Першая дэкада чэрвеня чакаецца даволі цёплай, вышэйшай за кліматычную норму ў сярэднім на 1—3 градусы, днём сярэдняя тэмпература будзе плюс 21—27 градусаў, ноччу плюс 15—17. Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі пройдуць па паўднёвым захадзе краіны.

Больш падрабязна пра надвор'е глядзіце ў відэасюжэце: