У новым кліпе Дэвіда Боўі зняліся Марыён Каціяр і Гары Олдмэн — відэа

10.05.2013 / 11:12

Дэвід Боуі прэзентаваў чарговы кліп да новага альбома «The Next Day» — на аднайменную песню.

Раней выканаўца прадставіў відэа на кампазіцыі «Where Are We Now» і «The Stars (Are Out Tonight)» (з удзелам акторкі Цільды Суінтан). У апошнім відэа акрамя самаго спевака зняліся акцёры Марыён Каціяр (яна грае дзяўчыну лёгкіх паводзінаў) і Гары Олдмэн (выконвае ролю святара).

Прэзентацыя новага кліпа пачалася з скандала: пасля з’яўлення на youtube 7 мая ролік быў памылкова зняты адміністратарамі сервіса. Пазней кліп вярнулі на youtube.