Ліам Галахер пакатаўся на сабаку ў лонданскім пабе
24.04.2013 / 15:07
Былы вакаліст гурту Oasis Ліам Галахер пракаціўся на сабаку ў лонданскім пабе.
Па словах відавочцаў, Галахер у кампаніі сяброў выпіў шмат віскі і шампанскага, пасля чаго паспрабаваў пракаціцца на сабаку свайго знаёмага.
Сабака зрабіў некалькі крокаў са спеваком на спіне, пасля чаго той пакінуў спробы катання на жывёліне.
Сведкі не паведамілі пароду і самаадчуванне сабакі пасля падзеі.
Таксама кіраўніцтва паба расказала, што Галахер пакінуў установу, забыўшыся аплаціць рахунак. Афіцыянтка спалохалася, што згубіла грошы, і папрасіла менеджара паба дагнаць Галахера і ўдакладніць, ці плаціў спявак за выпіўку.
На вуліцы Галахер выбачыўся перад супрацоўнікам установы і заплаціў 300 фунтаў стэрлінгаў за рахунак.
Раней паведамлялася, што Галахера некалькі разоў выганялі з паба The Queens ў паўночнай частцы Лондана.
Ліам вядомы сваімі скандальнымі ўчынкамі, у тым ліку тым, якія ён здзяйсняе пад уздзеяннем алкаголю.Напрыклад, у 2006 г. ён пабіўся з футбалістам Полам Гаскойнам у прыватным клубе ў цэнтры Лондана.
Бойка скончылася тым, што Галахер узяў вогнетушыцель і накіраваў струю з яго ў твар футбалісту.