Дзярждэп ЗША: Беларусь застаецца аўтарытарнай дзяржавай, якая парушае правы і свабоды грамадзян
22.04.2013 / 10:35
Беларусь застаецца аўтарытарнай дзяржавай. Такая характарыстыка ўтрымліваецца ў краінавым дакладзе Дзярждэпартамента ЗША па правах чалавека за 2012 год, апублікаваным на афіцыйным сайце знешнепалітычнага ведамства Злучаных Штатаў Амерыкі.
У дакуменце зазначаецца, што самай актуальнай для Беларусі праблемай у галіне правоў чалавека з’яўляецца немагчымасць грамадзян змяніць уладу. Апошняя ж, пазбаўленая сістэмы стрымліванняў і процівагаў, працягвае груба парушаць правы і свабоды грамадзян. У краіне
Дзярждэпартамент ЗША адзначае факты перавышэння сілы праваахоўнымі органамі ў дачыненні да затрыманых і мірных дэманстрантаў, выкарыстання катаванняў або жорсткага абыходжання падчас расследавання і ў турмах, дзе ўмовы ўтрымання застаюцца дрэннымі.
Беларускія ўлады, згодна з дакладам, дапускалі арышты, затрыманні і змяшчэнне ў месцы пазбаўлення волі грамадзян за крытыку дзяржаўных чыноўнікаў, удзел у дэманстрацыях, а таксама паводле іншых палітычных матываў.
Судовая ўлада пазбаўлена эфектыўнасці і мае заганы
Улады Беларусі, зазначаецца ў дакуменце,
Знешнепалітычнае ведамства ЗША звяртае ўвагу на факты пераследу праваабаронцаў, няўрадавых арганізацый, палітычных партый і незалежных прафсаюзаў. Апрача таго, крытыкуецца бяздзеянне дзяржавы ў дачыненні да службовых асоб, якія дапускалі парушэнні правоў чалавека.