Вады па пояс: паводка спыніла рух транспарту ў Мсціслаўі — фотафакт

18.04.2013 / 14:00

Паводкавыя вады зрабілі немагчымым праезд па аўтамабільным мосце, размешчаным на аўтадарозе Мсціслаў — Пустынкі ў межах горада.

Паведамленне пра гэта паступіла ў сераду, паведамляе 112.by. Мост знаходзіцца ў Мсціславе на вуліцы Смаленскай.

Праводзяцца аварыйна-аднаўленчыя работы, аўтамабільны рух на ўчастку аўтадарогі Мсціслаў -- Пустынкі закрыты. Рух арганізаваны па аб'язной аўтадарозе праз вёску Пячкоўка.