Нарэшце вясна! Цёпла цэлы тыдзень: у пятніцу ў Мінску да +10, у Брэсце +16°С

07.04.2013 / 22:29

Ужо сёння, 7 красавіка, вясна бліснула першымі прамянямі.

У панядзелак у Мінску будзе + 5–7 градусаў цяпла, паведамляе сайт Беларускага гідраметэацэнтра.

Такое ж надвор’е захаваецца ў аўторак і сераду, ад чацвярга стане яшчэ цяплей: +9–11°С.

Найцяплей у Мінску будзе ў пятніцу: да 10°С, у Брэсце наогул будзе +16°С, нават у Віцебску — 10–12°С.

А ў суботу ўжо крыху пахаладае: усяго 8–10°С цяпла і пройдзе дождж. Тым не менш, маразы больш не вернуцца.

nn.by