«Баварыя» 23-ы раз выйграла чэмпіянат Германіі

06.04.2013 / 21:32

Перамогшы ў матчы 28-га тура чэмпіянату Германіі «Айнтрахт» (1:0), «Баварыя» забяспечыла сабе чэмпіёнства.

Пасля 28 матчаў у актыве мюнхенцаў 75 ачкоў, у бліжэйшага пераследніка дортмундскай «Барусіі» - 55 балаў.

Гэты трафей стаў першым для «Баварыі» з лета 2012 года, калі каманда выйграла Суперкубак Германіі. У мінулым сезоне «Баварыя» заняла другое месца ў чэмпіянаце і дайшла да фіналу Кубка Германіі і Лігі чэмпіёнаў, дзе пацярпела паразы.

Апошні раз «Баварыя» станавілася чэмпіёнам у сезоне-2009/2010. У мінулым і пазамінулым сезоне тытул выйгравала дортмундская «Барусія». Больш, чым «Баварыя», чэмпіянат Германіі не выйграваў ніводны з клубаў.