Лысы зацверджаны старшынёй афіцыйнага Саюза палякаў

06.04.2013 / 14:59

Мечыслаў Лысы стаў сёння старшынёй афіцыйнага Саюза палякаў.
Ягонае прызначэнне пасаду прайшло на VIII з'ездзе арганізацыі. Дагэтуль Лысы выконваў абавязкі старшыні. Ягоны папярэднік, Станіслаў Сямашка падаў у адстаўку ў студзені 2012.
У з'ездзе Саюза палякаў узялі ўдзел каля 100 дэлегатаў.

Трэба адзначыць, што ў краіне існуюць два саюзы палякаў. Раскол у грамадскім аб'яднанні адбыўся ў 2005 годзе. З таго часу дзейнічаюць афіцыйны СПБ, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы. Неафіцыйны саюз узначальвае Мечыслаў Яскевіч.