Парфянкова аштрафавалі

04.04.2013 / 16:30

Першамайскі суд Мінска 4 красавіка аштрафаваў палітвязня Васіля Парфянкова на 800 тысяч рублёў за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду.

Улетку 2012-га Парфянкова асудзілі на 6 месяцаў арыштнага дому за парушэнне правілаў адбыцця хатняга прафілактычнага нагляду. Гэты нагляд быў накладзены на Парфянкова за ўдзел у 2011 годзе ў акцыях салідарнасці з палітвязнямі. Ён таксама быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 г. на 4 гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Аршанскай калоніі №8. Вызваліўся адтуль 13 жніўня 2011 года.