Facebook сёння змагаецца са шкодным вірусам: не адкрывайце спасылкі, што Вам прыходзяць

04.04.2013 / 16:20

Распрацоўшчыкі найбуйнейшай у свеце сацыяльнай сеткі Facebook ведаюць пра распаўсюджванне па сацыяльнай сетцы камп'ютарнага віруса і працуюць над рашэннем гэтай праблемы.

Вірус, які распаўсюджваецца па сацыяльнай сетцы, дасылае нібы ад імя карыстальніка паведамленне са шкоднай спасылкай.

Пры гэтым у паведамленні адзначаюцца сябры карыстальніка, што спрыяе яго распаўсюду. І калі іншыя ўдзельнікі сацыяльнай сеткі пераходзяць па спасылцы, то іх камп'ютары таксама заражаюцца.

У такіх выпадках спецыялісты па кібербяспецы раяць як мага хутчэй выдаліць паведамленне са шкоднаснай спасылкай, апавясціць сваіх сяброў у сацыяльнай сетцы аб праблеме, праверыць камп'ютар на наяўнасць вірусаў з дапамогай антывіруснага праграмнага забеспячэння і па магчымасці змяніць пароль ад ўліковага запісу.