Жыхар Гомеля гуляў па горадзе ў адных трусах — фотафакт

25.03.2013 / 16:58

Жыхару Гомеля, які гуляў па мікрараёне Сельмашаўскі ў адных трусах, пагражае адпраўка ў ЛПП.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, жыхар Гомеля без верхняга адзення і абутку быў затрыманы міліцыяй 19 сакавіка на вуліцы Барыса Царыкава. Першапачаткова ўчастковаму міліцыянеру паступіла паведамленне пра сямейны скандал.

Дэбашыра міліцыя знайшла на вуліцы — ён гуляў у трусах і босым. Мужчыну даставілі спачатку дамоў, каб ён апрануўся, а затым у апорны пункт міліцыі для разбору.
Паколькі ён неаднаразова быў заўважаны ў сямейных скандалах на глебе п’янства, зараз разглядаецца пытанне аб адпраўцы гамяльчаніна на лячэнне ва ўмовах ЛПП.