Дзень Волі: па дарозе ў Мінск затрыманы непаўналетні полацкі актывіст

24.03.2013 / 09:59

Па дарозе з Полацку затрыманы прыхільнік Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Уладзімір Капелькін, якому на днях споўніцца 18 гадоў.

Маршрутку, у якой Капелькін накіроўваўся ў Мінск, спыніла ДАІ на выездзе з Полацка. У яе ўвайшоў чалавек у цывільным. Між тым іншы актывіст БХД, які таксама накіроўваўся на Мінск, паехаў далей.

Зараз Уладзімір Капелькін знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. Афіцыйна прычына яго затрымання ў тым, што ён непаўналетні адзін без бацькоў выправіўся ў доўгую дарогу.