Усе заняткі і мерапрыемствы ў беларускіх школах, у тым ліку ў Мінску, 16 сакавіка адмененыя

15.03.2013 / 17:23

Міністэрства адукацыі накіравала ва ўсе рэгіёны Беларусі тэлефанаграму аб адмене мерапрыемстваў, звязаных з удзелам дзяцей, 16 сакавіка. Аб гэтым расказала прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

«У сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я установам адукацыі рэкамендуецца адмяніць усе мерапрыемствы і заняткі, экскурсійныя паездкі навучэнцаў, якія планавалася праводзіць у суботу, 16 сакавіка», — адзначыла прэс-сакратар.

16 сакавіка ў Беларусі, паводле прагнозаў сіноптыкаў, працягнецца ўплыў цыклона. У мэтах недапушчэння надзвычайных сітуацый і хуткага рэагавання на магчымыя наступствы, звязаныя з разгулу стыхіі, у школах будзе арганізавана кругласутачнае дзяжурства. Персанал будзе задзейнічаны на расчыстцы прылеглых да ўстаноў адукацыі тэрыторый.