Услед за БАТЭ пра мову выказаўся футбольны клуб «Гомель»

Дырэкцыя абяцае агучваць матчы па-беларуску і ў гэтым годзе.

07.03.2013 / 13:36

Услед за барысаўскім ФК БАТЭ на запыт наконт папулярызацыі беларускай мовы, зроблены ініцыятывай «Справаводства па-беларуску!», адказаў футбольны клуб «Гомель».

У адрозненне ад прэс-службы БАТЭ, намеснік дырэктара «Гомеля» Віталь Кушнер адказаў Ігару Случаку па-руску.

У лісце гаворыцца, што выбар мовы, на якой будуць напісаныя прозвішчы футбалістаў на форме, застаецца за камандай. Летась яна выбрала рускую мову, сёлета галасаванне яшчэ не праводзілася.

Клуб захавае практыку агучвання матчаў па-беларуску і ў 2013 годзе.

Іншыя прапановы па папулярызацыі беларускай мовы ў клубе будуць даведзеныя да каманды, гаворыцца напрыканцы ліста.

СП