ДМК: Змены нормаў увозу тавараў для асабістага карыстання не прадбачыцца
05.03.2013 / 14:41
У найбліжэйшай перспектыве зменаў норм увозу тавараў для асабістага карыстання на тэрыторыю Мытнага саюза не прадбачыцца.Пра гэта паведаміў на
Ён нагадаў, што гэтыя нормы былі ўстаноўлены пагадненнем у межах МС аб перамяшчэнні тавараў фізічнымі асобамі для асабістага карыстання. «Зараз вядзецца праца па імплементацыі гэтага пагаднення ў Мытны кодэкс Мытнага саюза», — адзначыў Арлоўскі.
Паводле яго слоў, мытныя органы краін МС правялі вялікую работу па дапрацоўцы дакумента.
«Падрыхтавана мноства паправак, яны ўжо адпрацаваны ў трох краінах.Плануецца, што на наступным тыдні ў Маскве адбудзецца практычна фінішная дапрацоўка ўнесеных зменаў», — сказаў Арлоўскі, адзначыўшы, што ў гэтыя змяненні ўвайшло ў тым ліку пагадненне аб перамяшчэнні тавараў фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.
«Пры перанясенні яго ў кодэкс пытанне аб змене норм увозу або вывазу абмяркоўвалася, але рашэнне прынята не было. Таму найбліжэйшым часам зменаў па нормах увозу не прадбачыцца», — адзначыў Арлоўскі.
Нагадаем, цяпер без выплаты мытных пошлін і падаткаў фізічныя асобы могуць увозіць у суправаджальным і несуправаджальным багажы тавары (за выключэннем транспартных сродкаў), агульны кошт якіх не перавышае суму, эквівалентную 1,5 тыс. еўра (авіятранспартам — 10.000 еўра), і агульная вага якіх не перавышае 50 кг.
Калі норма перавышаны, то ў частцы такога перавышэння прымяняецца адзіная стаўка мытных пошлін, падаткаў у памеры 30% мытнага кошту названых тавараў, але не менш як 4 еўра за кілаграм.
Алкагольныя напоі і піва можна правозіць у аб’ёме не больш як 3 літры ў разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18 гадоў. У выпадку перавышэння (ад 3 да 5 літраў уключна) мытныя пошліны збіраюцца па адзінай стаўцы — 10 еўра за літр.
Тытунь і тытунёвыя вырабы можна правозіць у колькасці не больш як 200 цыгарэт, ці 50 цыгар (цыгарыл), ці 250 грамаў тытуню, ці гэтых тавараў у асартыменце агульнай вагой не больш як 250 грамаў у разліку на адну фізічную асобу, якая дасягнула 18 гадоў.