Паўлу Вінаградаву далі 7 сутак за ўдзел у карпаратыве

Паводле правілаў прэвентыўнага нагляду яму забаронена знаходзіцца ў месцах, дзе алкаголь прадаюць на разліў.

28.02.2013 / 19:56

Трэція ўгодкі заснаваньня кампаніі «Гавары праўду» адзначалі 22 лютага ў рэстарацыі «Журавінка». А паводле правілаў прэвэнтыўнага нагляду Паўлу нельга знаходзіцца ў месцах, дзе алькаголь прадаюць на разьліў.

28 лютага, у чацьвер, ён прыйшоў адзначацца ў Маскоўскі РУУС, і там паведамілі пра парушэньне правілаў нагляду. Маскоўскім судом Паўла Вінаградава асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта радыё «Свабода» сказала Паўлава жонка Сьвятлана.