Дыпламат: У Чавэса зафіксавана смерць галаўнога мозгу

Пра гэта заявіў былы пасол Панамы пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаваў Гільерма Кочас.

28.02.2013 / 09:48

Ён спаслаўся на канфідэнцыйную інфармацыю. Паводле яе, два месяцы таму ў прэзідэнта Венесуэлы адбылася смерць галаўнога мозга, а днямі яго адключылі ад апарата штучнага дыхання.
Гільерма Кочас сцвярджае, што кубінскія ўлады рабіць гэта не хацелі, таму Чавэса прывезлі з Гаваны ў Каракас.

Панамскі дыпламат прагназуе вельмі хуткае правядзенне ў Венесуэле новых прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, Уга Чавэс на працягу двух месяцаў праходзіў на Кубе лячэнне пасля анкалагічнай аперацыі. За гэты час яго ніводнага разу не паказалі па тэлебачанні.