У Гомельскай вобласці згвалтавалі некалькі маленькіх дзяўчатак

13.02.2013 / 13:07

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, расследуюцца крымінальныя справы па некалькіх фактах здзяйснення гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх дзяўчатак.

У інтарэсах следства прынята рашэнне пакуль не выдаваць падрабязнасці расследавання, адзначыла афіцыйны прадстаўнік.

Самая гучная справа ў дачыненні да педафіла ў рэгіёне была разгледжана Гомельскім абласным судом у 2008 годзе. Тады 27-гадовы мясцовы жыхар быў прысуджаны да расстрэлу за згвалтаванне і забойства дзевяцігадовага хлопчыка.