Купчына і Майра Мора абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння з ЕС

12.02.2013 / 14:19

Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына сустрэлася з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майрай Морай.

У МЗС падкрэслілі, што сустрэча адбылася па ініцыятыве еўрапейскага боку.

Алена Купчына і Майра Мора абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Асаблівая ўвага была ўдзелена праблематыцы аказання Беларусі тэхнічнай дапамогі з боку Еўрасаюза.