Сірыя просіцца ў Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана

Міністар эканомікі і знешняга гандлю Сірыі Мухамад Зафір Махабік абмеркаваў з паслом Беларусі ў Дамаску Алегам Ермаловічам двухбаковыя адносіны.

05.02.2013 / 18:55

Хомс (Сірыя), студзень 2013 г.

Пра гэта паведамляе сірыйскае дзяржаўнае агенцтва SANA. Сірыйскі міністр выказаў надзею на тое, што Мінск падтрымае ўступленне Сірыі ў Мытны саюз, у які ўваходзяць Беларусь, Казахстан і Расія.

У сваю чаргу, беларускі дыпламат запэўніў ў гатоўнасці яго краіны спрыяць падпісанню Сірыяй пагаднення аб свабодным гандлі з Мытным саюзам.

Яшчэ ў часе візіту ў Мінск у ліпені 2010 года прэзідэнт Сірыі Башар Асад на сустрэчы з тагачасным кіраўніком беларускага ўрада Сяргеем Сідорскім заявіў, што Сірыя вельмі зацікаўленая ў прысутнасці на рынку Мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расіі.