Вызначаны пераможца ў конкурсе на новы дызайн стадыёна «Дынама» — фота

Міжнародны конкурс па стварэнні дызайн-праекта рэканструкцыі галоўнага мінскага стадыёна выйграла нямецкая кампанія GMP International GmbH.

30.01.2013 / 16:58

1-е месца.

1-е месца.

2-е месца.

2-е месца.

3-е месца.

3-е месца.

Вынікі конкурсу абвясціла сёння намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч. Нямецкай кампаніі дастанецца прыз у 40 тысяч даляраў. Гэты праект і будзе рэалізаваны.

Другое месца заняў праект беларускай «Творчай майстэрні архітэктара Школьнікава Б.Э.», іх прыз складзе 20 тысяч даляраў. Трэцяе месца заняў праект маладых беларускіх архітэктараў П.Аўсюкевіча і С.Сабецкай, ім дастанецца 10 тысяч даляраў.