На таргах 29 студзеня рубель знізіўся да ўсіх валютаў

29.01.2013 / 11:36

29 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель знізіўся да ўсіх асноўных валют.

Даляр падаражэў на Br40 да 8 650 рублёў.

Еўра вырас таксама на Br40 рублёў да 11 620 рублёў.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br0,5 да 287 беларускіх.