У Польшчы ўзарваўся грузавік з кіроўцам-беларусам

Выбух адбыўся ўчора вечарам у Сямятычах на вуліцы Арміі Краёвай.

29.01.2013 / 10:07

41-гадовы кіроўца дастаўлены ў бальніцу з апёкамі твару і рук. Паліцыя высвятляе абставіны і прычыны здарэння.

У выніку выбуху кіроўцу выкінула з кабіны, і ён адляцеў на некалькі метраў ад аўтамабіля. У самой кабіне пачаўся пажар.

У крыві кіроўцы экспертыза выявіла 0,5 праміле алкаголю.