Да 150-годдзя Паўстання Каліноўскага Літоўскі банк выпусціў срэбраную манету

22.01.2013 / 21:44

Калекцыйная срэбраная манета, наміналам у 50 літаў, каштуе ў касах Літоўскага банка 175 літаў (560 тыс. беларускіх) разам з упакоўкай. Манета выпушчаная тыражом у 3000 шт. і ад сёння знаходзіцца ў продажы.

Мастакі Відмантас Валентас і Гядрюс Паўлаўскісна аверсе ў цэнтры манеты выканалі герб паўстання 1863 года.
На ім — аб’яднаныя сімвалы Польшчы, Літвы і Украіны. На рэверсе мастацкімі сродкамі адлюстравана зброя паўстанцаў — шабля і косы.

Да манеты дадаецца рэкламны буклет з невялікай гістарычнай нататкай пра падзеі 1863–64 гг. Аўтар гістарычнай даведкі доктар Дарюс Сталюнас адзначае, што паўстанне хутка стала тэмай для палітычных і гістарычных дэбатаў.