Па вуліцах у Віцебску ездзіць машына-сумёт — фотафакт

22.01.2013 / 15:53

Некаторыя кіроўцы настолькі лянуюцца, што перад выездам на дарогу чысцяць ад снегу толькі невялікі ўчастак лабавога шкла.

«Практычна цалкам засыпаны снегам аўтамабіль рухаецца на хуткасці ў цэнтры Віцебска. Нумар аўтамабіля: 4884 BE-2. Калі не памыляюся, гэта VW T4», — паведаміў на «Перахоп» карыстальнік Аляксей.