У Мінску з 1 студзеня адключылі «Еўраспорт»

01.01.2013 / 00:53

З 00:00 1 студзеня ў Мінскіх тэлевізійных інфармацыйных сетках (МТІС) адключаны канал «Еўраспорт».
МТІС тлумачыла раней прычыну, у разыходжанні на памер аплаты. Цяпер замест «Еўраспорту» транслюецца расійскі канал «Культура».
Таксама з 1 студзеня зніклі тэлеканал Nickelodeon (замест яго транлюецца зараз дзіцячы канал «Карусель», пазнавальны Animal Planet,
а таксама CBS Drama, CBS Reality, «Совершенно секретно», + ТВ, AXN Sci-Fi.

*** МТІС — галоўны мінскі кабельны аператар. Яго паслугамі карыстаецца каля 85% насельніцтва горада.

nn.by